Расійскі генерал Івашоў — Пуціну: Ты ж прайграў, у цябе звілінаў не было
- 9.11.2026, 8:01
Жорсткі зварот да кіраўніка Крамля.
Расійскі генерал-палкоўнік у адстаўцы Леанід Івашоў падчас прамога эфіру з блогерам РФ Паўлам Івановым жорстка раскрытыкаваў Пуціна за развязванне паўнамаштабнай вайны супраць Украіны, заклікаўшы неадкладна спыніць баявыя дзеянні і сесці за стол перамоваў.
Ён нагадаў, што абяцаная Крамлём лёгкая ваенная аперацыя цалкам правалілася: «Ты ж прайграў, ты ж абсалютна нічога не прадугледзеў. У цябе звілінаў не было, каб зразумець, што вайна будзе не вось гэтая лёгкакрылая аперацыя: там ўспархнуў, дзесьці клюнуў — і ўсё, перамог».
Працяг вайны, паводле слоў вайскоўца, вядзе РФ да татальнай мілітарызацыі і глыбокага застою ва ўсіх грамадзянскіх сферах — ад эканомікі і адукацыі да культуры.
Івашоў падкрэсліў, што зацягванне вайны знішчае будучыню краіны дзеля палітычнага выжывання аднаго чалавека.
Леанід Івашоў, будучы кіраўніком «Агульнарасійскага афіцэрскага сходу», працягвае выступаць супраць вайны: яшчэ ў лютым 2022 года, за некалькі тыдняў да паўнамаштабнага ўварвання, ён адкрыта папярэджваў Крэмль ад нападу на Украіну, заяўляючы, што гэта паставіць пад пагрозу самае існаванне Расіі.