Узброеныя Сілы Украіны перарэзалі ключавую для акупантаў трасу «Наварасія»
- 9.11.2026, 10:41
Удар па мосце трапіў на відэа.
Украінскія Сілы абароны нанеслі ўдар па аўтамабільным мосце праз раку Міус у Растоўскай вобласці, які расійскія войскі выкарыстоўвалі для забеспячэння сваіх падраздзяленняў на паўднёвым кірунку. Пра гэта паведаміў аналітык геапрасторавай і спадарожнікавай выведкі Dnipro Osint (Гарбуз). Кадры трапляння апублікаваў прадставіў «Дыялог».
Аналітык выклаў спадарожнікавы здымак пашкоджанага моста і ўдакладніў, што для ўдару выкарысталі ўдарны беспілотнік FP-2. Пасля атакі рух на гэтым участку аўтадарогі Р-280 «Наварасія» перакрылі.
Мост праз Міус лічыцца стратэгічнай альтэрнатывай Керчанскаму мосту і мае важнае лагістычнае значэнне для расійскіх войскаў. Ён размешчаны на маршруце, які злучае Растоў-на-Доне з Крымам праз Марыупаль, Бердзянск і Мелітопаль. Гэтай дарогай армія РФ перакідвала боепрыпасы, тэхніку і асабовы склад да групоўкі на поўдні Украіны.