BE RU EN

Пажар у «Minsk World» выявіў нечаканую карціну

  • 9.11.2026, 12:08

Карыстальнікаў сацсетак здзівіла, як выглядала кватэра ў новым доме.

Нядаўна жыхары дома на вуліцы Жарэса Алфёрава, 7, заўважылі пад сваімі вокнамі машыны МНС. У адной з кватэр здарыўся пажар. Відэа з яе разляцеліся па сацсетках і здзівілі карыстальнікаў, піша Onlíner.

Паводле звестак МНС, пажар адбыўся 6 лістапада каля 19:40. У ведамстве паведамілі:

— У кватэры гарэнне маёмасці на плошчы 0,5 кв. м. Пацярпелых няма. Прычыны цяпер вызначаюцца.

Відэа з кватэры, у якой гарэла, разляцеліся па сацсетках і сабралі шмат каментарыяў. Справа ў тым, што людзі не чакалі ўбачыць у новабудоўлі жыллё, заваленае мотлахам, бо такая карціна часцей сустракаецца ў старых раёнах. «У якім сэнсе гэта „Minsk World“? Гэта ж новае жыллё! Хто паспеў так яго засмеціць? Можна звар'яцець», — дзівяцца людзі. Выхадзіць, бывае і так.

Апошнія навіны