BE RU EN

Польскі міністр распавёў, ці вядомыя матывы тэрарыста ў Кракаве

  • 9.11.2026, 12:18

Вальдэмар Журэк заявіў пра «пэўныя доказы».

Генеральны пракурор і міністр юстыцыі Польшчы Вальдэмар Журэк заявіў, што гаварыць пра матывы нападніка ў Кракаве пакуль рана, але ў следчых ужо ёсць «пэўныя доказы», якія праліваюць святло на гэтыя падзеі. Пра гэта паведамляе Polsat News.

Па словах Журэка, расследаванне працягваецца, і падрабязнасці пра злачынцу і яго матывы ён раскрываць не хоча. «Ці былі гэтыя матывы сапраўды звязаныя з нейкімі сямейнымі праблемамі, або прычына была зусім іншай, гэтага мы не ведаем, але не можам выключаць менавіта тыя матывы, якія леглі ў аснову такіх драматычных падзей. Я не хачу раскрываць матэрыялы расследавання, але ў нас ёсць пэўныя доказы, што праліваюць больш глыбокае святло на ўсю гэтую драму», — сказаў ён.

Міністр дадаў, што праваахоўнікі ўважліва вывучаюць рэчы, знойдзеныя ў стрэлака, і ўсё, што было ў яго дома. «Мне падаецца, што мы можам з вельмі вялікай верагоднасцю сцвярджаць, што ён дзейнічаў адзін», — адзначыў Журэк.

Ён падкрэсліў, што «адзіночкі», якія здзяйсняюць падобныя злачынствы, — «часцяком псіхічна нездаровыя людзі», а прадухіліць такія дзеянні вельмі цяжка. Адказваць на пытанне пра радыкальныя pogляды нападніка міністр адмовіўся.

Журэк пацвердзіў, што следчыя кваліфікавалі тое, што адбылося, як «тэрарыстычны акт», і гэта была «адзіна магчымая» кваліфікацыя паводле Крымінальнага кодэкса. Паводле яго слоў, «у тэрарыстаў бываюць розныя матывы»: гэта могуць быць людзі з псіхічнымі засмучэннямі, схільныя да розных ідэалогій.

«Але часам гэта таксама асобы, чые злачынствы выкліканыя нейкай трагедыяй у найбліжэйшым асяроддзі. У дадзеным выпадку гаворка ідзе яшчэ пра тры забойствы найбліжэйшых сваякоў. Гэта сведчыць пра тое, што ў гэтага злачынцы былі нейкія велізарныя праблемы ў пэўны момант яго жыцця», — адзначыў кіраўнік Міністэрства юстыцыі.

Апошнія навіны