BE RU EN

У Мінску з’явіцца новая вуліца

  • 9.11.2026, 14:22

Яе адкрыюць у мікрараёне Лошыца да канца года.

Да канца года ў Мінску вуліцу Чыжэўскіх злучаць з новай вуліцай Станіслава Манюшкі.

Новая вуліца (цяпер яна называецца Праектуемая №12) пройдзе па паўночна-заходняй мяжы мікрараёна Лошыца-5. Яна будзе двухпалоснай, з тратуарамі па абодвух баках, адзін з якіх з веладарожкай, паведамілі у «Мінскстроі».

«З 385 метраў засталося пракласці менш за траціну і злучыцца з вуліцай Чыжэўскіх. У месцах перасячэння з існуючай вулічна-дарожнай сеткай прадугледжаны паласы паскарэння», — дадае «Мінскстрой».

Апошнія навіны