Фотафакт: Зайцы ў Мінску
- 9.11.2026, 16:06
Дзікіх жывёл заўважылі ў розных частках горада.
Мінчане публікуюць у сацсетцы Threads фота і відэа зайцаў, якія гуляюць па Мінску. На мінулых выхадных іх бачылі ў Серабранцы, Чыжоўцы, Лошыцы, Сцяпянцы, а таксама ў парку Чалюскінцаў.
«Учора, здаецца, адкрылі паляванне на зайца. Гэтыя хітрыя вырашылі перачакаць у горадзе, пакуль усё ўладзіцца», — так патлумачыў наяўнасць вялікай колькасці дзікіх жывёл у Мінску адзін з жыхароў горада.
Каментатары адзначаюць, што зайцы амаль не баяцца людзей, і іх сустракалі ў вельмі ажыўленых месцах.