BE RU EN

«Беларуса і рускага зблытаць немагчыма»

  • 9.11.2026, 16:30

У чым розніца?

Карыстальнік сацыяльнай сеткі Threads звярнуўся да падпісчыкаў з прапановай назваць адметныя рысы беларусаў. Ён падкрэсліў, што яго найперш цікавіць меркаванне прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.

«Мне, як беларусу, цікава, чым адрозніваюцца беларусы ад расіян паводле меркавання прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў», — напісаў ён.

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі пералічылі адметныя рысы, па якіх лёгка пазнаць беларуса. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:

- Беларусы адрозніваюцца знешнасцю. Балтыйская антрапалогія. Правільныя, прыгожыя рысы твару. Немагчыма зблытаць умоўнага рускага і беларуса. Зусім розны тыпаж.

- Беларусы ветлівыя і выхаваныя.

- Беларусы бліжэй да палякаў. Больш светлыя і еўрапейскія.

- Я нядаўна была ў Беларусі. Там капец як чыста. Я нават не вытрымала і ў двары ў Мінску сама падняла пакаванне ад марожанага і выкінула ў сметніцу. Вялікая павага беларусам, бо гэта шмат пра што сведчыць. І наогул заўважыла, што людзі ветлівыя і спакойныя. А я ведаю, пра што кажу, бо працую з людзьмі.

- Беларусы менш лаяцца матам і менш хлусяць без сэнсу. Раней былі весялейшыя, цяпер нейкія сумныя. Менш нахабныя.

- У беларусаў гумар іншага парадку, зусім іншае стаўленне да якасці, а базавая прыстойнасць — не пытанне, а фактар, які вызначае жыццё супольнасці. Такі, ведаеце, люкс па змаўчанні.

- Беларусы прыгожыя.

- Беларусы дабрэйшыя і спагадлівейшыя. У РФ чалавек чалавеку — воўк, усе вельмі грубыя і груба размаўляюць.

Апошнія навіны