НАТА накіроўвае свайго прадстаўніка на перамовы ў ААЭ
- 9.11.2026, 17:07
Альянс возьме ўдзел у трохбаковых перамовах.
Кіраўнік апарату і дырэктар офіса генеральнага сакратара НАТА Джэфры ван Леўвен возьме ўдзел у трохбаковых перамовах паміж Украінай, ЗША і РФ, якія адбудуцца 10–11 лістапада ў Абу-Дабі.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік НАТА, перадае «Укрінформ».
«НАТА ў Абу-Дабі будзе прадстаўляць кіраўнік апарату генеральнага сакратара Джэфры ван Леўвен», — адзначыў суразмоўца агенцтва.
Раней член украінскай перамоўнай каманды Рустэм Умераў паведаміў, што украінская перамоўная дэлегацыя знаходзіцца ў дарозе да месца запланаваных сустрэч у Абу-Дабі, дзе павінна адбыцца трохбаковая сустрэча з удзелам прадстаўнікоў Украіны, ЗША і Расіі.
Сустрэча запланаваная на аўторак і сераду. У тыя ж дні, паводле слоў Умерава, у Абу-Дабі будуць знаходзіцца прадстаўнікі еўрапейскіх краін, у прыватнасці фармату E4 (Вялікабрытанія, Францыя, Германія і Італія), а таксама НАТА і Еўрапейскай камісіі.