BE RU EN

У Беларусі з'явіцца марожанае са смакам святочных напояў

  • 9.11.2026, 17:50

Навагоднюю лінейку выпусцяць у двух варыянтах.

Магілёўская фабрыка марожанага рыхтуе новую святочную лінейку дэсертаў, прысвечаную навагоднім напоям. Навінкі павінны паступіць у продаж у канцы лістапада — на пачатку снежня, паведамляе тэлеграм-канал «МогилевОнлайн».

Вытворца анансаваў два віды марожанага: «Ігрыстае» з клубніцай і «Просека» з фісташкамі. Нягледзячы на назвы, алкаголю ў іх складзе няма. Патрэбныя смаковыя і араматычныя адценні ствараюць з дапамогай харчовых дабавак.

Эксперыменты з дэсертамі, якія імітуюць смак алкагольных напояў, беларускія кандытары пачалі адносна нядаўна. Раней у продажы ўжо з'явілася марожанае са смакам піва, але яно таксама не змяшчае алкаголю.

Апошнія навіны