Пяціразовы алімпійскі чэмпіён па дзюдо абвясціў пра вылучэнне ў прэзідэнты Францыі
- 9.11.2026, 18:37
Тэдзі Рынер заявіў, што будзе балатавацца на выбарах у 2027 годзе.
Пра сваё рашэнне спартсмен паведаміў у сацыяльных сетках, піша «Трыбуна»
«Змірыцца з цяжкасцямі, якія перажывае наша краіна, — гэта значыць ужо прызнаць паразу. Я не хачу заставацца староннім назіральнікам. Я вылучаю сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2027 года», — напісаў Рынер.
Паводле яго слоў, Францыі для пераадолення выпрабаванняў патрэбныя высокія патрабаванні да сябе, здаровы сэнс і сіла адзінства. Спартсмен таксама апублікаваў відэа, у якім адзначыў, што не мае палітычнага досведу, але ведае рэаліі жыцця простых французаў.
«Францыі не патрэбны прафесійны палітык, які чытае лекцыі і цэлымі днямі бяздзейнічае. Ёй патрэбныя здаровы сэнс, цвёрдасць, справядлівасць і парадак», — падкрэсліў Рынер.
Рынер — самы тытулаваны спартсмен у гісторыі дзюдо. Акрамя пяці перамог на Алімпійскіх гульнях, на яго рахунку 12 залатых медалёў чэмпіянатаў свету.
Прэзідэнцкія выбары ў Францыі адбудуцца 18 красавіка 2027 года. Дзеючы кіраўнік дзяржавы Эмануэль Макрон не зможа вылучыць сваю кандыдатуру, паколькі займае прэзідэнцкую пасаду два тэрміны запар.