BE RU EN

Расія спыніла здабычу на адным з найбуйнейшых радовішчаў дыяментаў

  • 9.11.2026, 23:29

З-за мільярдных страт.

Расійская дыяментаздабыўная кампанія «Алроса» прыпыніла здабычу на шэрагу радовішчаў, каб скараціць выдаткі, паведаміў у панядзелак гендырэктар кампаніі Павел Марынычэў.

Паводле яго слоў, пад замарозку трапілі ў тым ліку радовішчы даччынай кампаніі «Алмазы Анабара», якая з'яўляецца найбуйнейшым у свеце прадпрыемствам па здабычы дыямантаў на россыпных радовішчах і здабывае 11% усіх дыямантаў групы «Алроса», перадае The Moscow Times.

«Прыпынілі здабычу на найменш рэнтабельных нашых радовішчах… Мы аптымізуем свае выдаткі», — патлумачыў Марынычэў (яго цытуе «РІА Навіны»).

Сёлета «Алроса», якая на трэць належыць «Росимуществу», а яшчэ на 25% — ураду Якуціі, упершыню за 6 гадоў стала стратнай. Па выніках першага паўгоддзя кампанія страціла 9,5 млрд рублёў, паводле МСФО. Выручка «Алросы» ў гадавым выражэнні скарацілася на 33%, паказчык EBITDA — на 61%, да 14,3 млрд рублёў, а свабодны грашовы паток (розніца паміж паступленнямі на рахункі і адтокам) стаў адмоўным. За паўгоддзе касавы разрыў у «Алросы» склаў 16,9 млрд рублёў, а за апошнія 12 месяцаў — 33,2 млрд.

Кампанія, якая знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі з 2022 года, летась скараціла здабычу на 10%, да 29,8 мільёна каратаў. А сёлета прагназуе спад яшчэ на 13–16%, да 25–26 млн каратаў.

Каб скараціць выдаткі, летась «Алроса» скараціла заробкі супрацоўнікаў, непасрэдна не задзейнічаных у здабычы, на 10%, частку перавяла на няпоўны працоўны дзень, а таксама прыпыніла працы на некаторых радовішчах. У чэрвені «Алроса» вырашыла законсерваваць горныя працы на прадпрыемстве «Севералмаз», якое забяспечвае каля 10% здабычы дыямантаў у краіне.

Паводле слоў Марынычэва, меры па аптымізацыі былі закладзены ў бюджэт «Алросы» на бягучы год. Але іх можа аказацца недастаткова: не выключана, што кампаніі давядзецца звярнуцца да новых мер па скарачэнні выдаткаў, сказаў топ-менеджар.

Апошнія навіны