BE RU EN

Reuters: Масква высунула новыя ўмовы міру

  • 10.02.2026, 10:34

Патрабаванні Крамля агучыў намеснік Лаўрова.

Намеснік міністра замежных спраў РФ Аляксандр Грушко заявіў, што любое мірнае пагадненне па Украіне павінна ўлічваць «гарантыі бяспекі для Расіі», а не абмяжоўвацца толькі інтарэсамі украінскага боку.

Паводле слоў расійскага дыпламата, без гэтай умовы мірнае урэгуляванне «немагчыма», піша Reuters.

«Мы прызнаём, што мірнае урэгуляванне ва Украіне павінна ўлічваць інтарэсы бяспекі Украіны, але ключавым фактарам, безумоўна, з'яўляюцца інтарэсы бяспекі Расіі», — сказаў Грушко расійскаму прапагандысцкаму выданню «Известия».

«Калі ўважліва прыгледзецца да заяў лідараў Еўрапейскага саюза, то ніхто не гаворыць пра гарантыі бяспекі для Расіі. Гэта ключавы элемент мірнага пагаднення. Без яго пагадненне немагчыма», — дадаў ён.

Чаго хоча Крэмль

Грушко таксама пералічыў элементы таго, што можа змяшчацца ў такіх гарантыях. Да іх належаць патрабаванні, даўно высунутыя Масквой, у тым ліку забарона на сяброўства Украіны ў НАТА, адмова ад любога размяшчэння ва Украіне войскаў краін Альянсу ў межах урэгулявання канфлікту і спыненне таго, што ён назваў выкарыстаннем украінскай тэрыторыі для стварэння «пагроз» Расіі.

Апошнія навіны