BE RU EN

У Гомелі аўтамабіль вылецеў на прыпынак, поўны людзей

  • 10.02.2026, 10:40

На шчасце, ніхто не пацярпеў.

У Гомелі «Рэно», якім кіраваў 42-гадовы мужчына, занесла на слізкай дарозе.

Гэта ледзь не скончылася трагедыяй — аўто літаральна вылецела з праезнай часткі на прыпынак грамадскага транспарту «Камінтэрн». На прыпынку было шмат людзей, якія пачалі разбягацца, калі на іх паехаў аўтамабіль, перадае «Еўрарадыё».

На шчасце, ніхто не пацярпеў. Машыну стрымаў бардзюр.

Здарэнне трапіла на вулічную відэакамеру. У ДАІ паведамілі, што вадзіцеля аштрафавалі на 315 рублёў і пазбавілі правоў на паўгода за стварэнне небяспечнай сітуацыі.

Апошнія навіны