BE RU EN

Лукашэнка працягвае падымаць вайскоўцаў у абыход Генштаба

  • 10.02.2026, 11:37

Дыктатар баіцца паўтарыць лёс Мадуры.

Сёння адразу некалькі вайсковых частак Заходняга і Паўночна-Заходняга аператыўных камандаванняў прыведзены ў гатоўнасць у межах праверкі, якая праводзіцца па распараджэнні Лукашэнкі. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфовіч.

Паводле яго слоў, будуць адпрацаваныя пытанні прывядзення вайсковых частак, што ўваходзяць у склад сіл неадкладнага рэагавання, у баявую гатоўнасць у штатах мірнага часу.

Зазначым, Лукашэнка пачаў падымаць вайскоўцаў у абыход Генштаба пасля захопу ЗША венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадуры. Прапагандысты пацвердзілі, што кіраўнік баіцца паўтарыць лёс венесуэльскага калегі, якому здрадзілі вайскоўцы.

Апошнія навіны