Расіяне зайшлі ў газавую трубу для прасоўвання ў Сумскай вобласці, але іх чакаў «сюрпрыз»
- 10.02.2026, 22:02
Акупанты патрапілі ў засаду.
Расіяне спрабавалі прасунуцца на тэрыторыю Сумскай вобласці, але трапілі ў засаду, паведамілі у 8-м корпусе Дэсантна-штурмавых войскаў.
Паводле звестак корпуса ў Telegram, гэта адбылося ў раёне населенага пункта Яблоновка. Штурмавая група праціўніка ў складзе 22 пехацінцаў трапіла ў загадзя падрыхтаваную засаду падраздзяленняў 71-й асобнай аэрамабільнай брыгады, якія мелі разведдадзеныя пра перамяшчэнне акупантаў.
«Дэсантнікі атрымалі разведдадзеныя і чакалі «трубачыстаў» у поўнай баявой гатоўнасці», — распавялі вайскоўцы. У ДШВ адзначылі, што расійская група была знішчаная з ужываннем розных відаў узбраення, у прыватнасці артылерыі, FPV-дронаў і беспілотнікаў-бамбардзіроўшчыкаў.
«Падрыхтоўваліся-збіраліся — на парозе ўср...ліся. Так выглядае ход і фінал чарговай спробы 22 акупантаў пралезці на тэрыторыю Сумшчыны праз «любімую» імі трубу ў раёне населенага пункта Яблоновка. Вынік? Назад ледзьве змог запаўзці толькі адзін», – падкрэслілі ў брыгадзе.
Пры гэтым колькасць загінулых і параненых сярод расійскіх вайскоўцаў не ўдакладняецца. Таксама няма інфармацыі пра тое, ці ўдалося каму-небудзь са штурмавікоў адступіць або трапіць у палон. «Мы чарговы раз пераканалі акупантаў, што іх камандаванне не лічыць падначаленых людзьмі, кідаючы іх на разрыў без дакораў сумлення», — адзначаюць у ЗСУ.