«Гэтага надзвычай баіцца Крэмль»
- 10.02.2026, 12:41
«Чорны лебедзь» для РФ прыляціць не адзін.
Афіцэр ЗСУ і ваенны эксперт Алег Жданаў нагадаў свой раней агучаны прагноз, што распад Расіі пачнецца з Чачні, і гэта можа адбыцца раней, чым здаецца.
Падставай так лічыць афіцэр ЗСУ называе праблемы са здароўем Рамзана Кадырава і цяжкі стан ягонага сына Адама. Сваё бачанне сітуацыі ваенны эксперт агучыў на канале YouTube.
«З'явіўся медыцынскі інсайд што да стану сына Рамзана Кадырава, Адама. Памятаеце, так, што ён трапіў у вельмі сур'ёзнае ДТЗ? Яго завезлі ў Маскву. Цяпер ён знаходзіцца ў закрытым боксе, ізаляваным боксе рэанімацыі. Ён ужо перанёс некалькі аперацый. Яго пільна ахоўваюць, але лекары кажуць, што кар'ера «залатога хлопчыка» скончылася, і шлях у вялікую палітыку, хутчэй за ўсё, яму закрыты. Кажуць, што вельмі моцна пацярпеў твар і яшчэ не факт, што ён вернецца да паўнацэннага жыцця. Яго спрабуюць аднавіць, але ягонага з'яўлення на публічных мерапрыемствах чакаць не варта. Дык што ягоная палітычная кар'ера скончылася, не пачаўшыся», — праінфармаваў сваіх гледачоў афіцэр ЗСУ.
Пасля гэтага Жданаў заявіў: «Што будзе далей з Чачнёй, сказаць вельмі цяжка. Сам Рамзан Кадыраў знаходзіцца ў надзвычай цяжкім стане. У яго праблемы з ныркамі. Я так разумею, што шукаюць донара. Калі знойдуць, то, можа, яго як-небудзь «падрамантуюць». Калі не знойдуць, то колькі ён яшчэ працяне на апараце штучнай ныркі, незразумела. Далей пойдзе разня за чачэнскі «трон». Вось такая гісторыя. Гэтага надзвычай баіцца Крэмль. Гэта, дарэчы, можа стаць адным з тых «чорных лебедзяў», якія змогуць нам дапамагчы ў плане распаду Расійскай Федэрацыі і яе максімальнага аслаблення. Чакаем і спадзяёмся на гэта. «Чорны лебедзь» нікуды не дзенецца. Усё роўна ён «прыляціць». Магчыма, нават не адзін».