BE RU EN

У Расіі другі дзень працягваюцца збоі ў працы Telegram

  • 10.02.2026, 13:15

Афіцыйных тлумачэнняў няма.

У Расіі другі дзень запар фіксуюцца перабоі ў працы Telegram. На праблемы скардзяцца карыстальнікі з многіх рэгіёнаў краіны, паводле даных сэрвісаў Downdetector і «Сбой.рф». З пачатку сутак на «Сбой.рф» паступіла 967 скаргаў на працу мэсэнджара, Downdetector зафіксаваў больш за 8000 скаргаў за суткі. Рост паведамленняў пра збоі пачаўся каля 4:35 мск і рэзка паскорыўся прыблізна да 7:30. Масавыя скаргі фіксаваліся і 9 лютага. Тады рэзкі рост паведамленняў пра збоі прыйшоўся на перыяд з паўдня, а да вечара агульная колькасць скаргаў перавысіла 6000.

Паведамленні пра непаладкі 10 лютага паступалі з Масквы, рэгіёнаў Сібіры і Далёкага Усходу: Нянецкай аўтаномнай акругі, Магаданскай, Сахалінскай, Навасібірскай, Томскай, Іркуцкай, Цюменскай, Свярдлоўскай і Чалябінскай абласцей.

Згодна са статыстыкай, больш за палову карыстальнікаў скардзяцца на агульны збой у працы сэрвісу (каля 53%). Яшчэ каля 18% паведамляюць пра праблемы з мабільным дадаткам і апавяшчэннямі. У каментарыях карыстальнікі найчасцей адзначаюць цяжкасці з загрузкай фота і відэа, а таксама затрымкі пры адпраўцы паведамленняў.

Афіцыйных тлумачэнняў збояў няма. Заўважнае пагаршэнне ў працы Telegram пачалося з снежня 2025 года. Карыстальнікі паведамлялі пра затрымкі пры адпраўцы медыяфайлаў, «кружочкаў», эмодзі, пра праблемы з падключэннем да сервераў. 21 студзеня намеснік старшыні камітэта Савета Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве Арцём Шэйкін заяўляў, што з жніўня 2025 года ўлады «паэтапна» запавольваюць працу Telegram з-за адмовы сэрвісу выконваць патрабаванні па барацьбе з махлярствам і тэрарызмам. У Раскамнаглядзе таксама пацвердзілі запаволенне.

Telegram з'яўляецца самым папулярным мэсэнджарам у Расіі з аўдыторыяй каля 100 млн карыстальнікаў. У Крамлі пакуль не плануюць поўнай блакіроўкі мэсэнджара, бо альтэрнатывай дзяржмэсэнджар Max так і не стаў, сцвярджалі ў снежні крыніцы «Версткі».

Апошнія навіны