У мінскім аэрапорце шукаюць небяспечны вірус з Індыі
- 10.02.2026, 13:52
Уведзена падвойная праверка.
Усе пасажыры, якія прылятаюць у Мінск, праходзяць падвойную праверку тэмпературы. Пры падазрэнні на вірус Ніпах іх чакае медыцынскі агляд і ізаляцыя, паведамляе СТВ.
З дапамогай двух відаў цяплавізараў спецыялісты вызначаюць тэмпературу кожнага, хто прыбывае ў Беларусь.
«Зялёны колер, калі ўсё ў парадку, а калі ідзе павышэнне тэмпературы, то чырвоным колерам», — распавяла намесніца галоўнага ўрача Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Автухова.
Пры тэмпературы 37,5 і вышэй чалавека адводзяць у медпункт для агляду, а пры падазрэнні на небяспечныя вірусы змяшчаюць у ізалятар да ўстанаўлення дыягназу. Клінічны матэрыял накіроўваюць у лабараторыю біятэхналогіі і імунадыягностыкі асабліва небяспечных інфекцый, дзе ёсць магчымасць выявіць розныя экзатычныя вірусы.
Супраць смяротнага віруса Ніпах няма лекаў і вакцын — ёсць толькі сродкі яго выяўлення. Вірус можа перадавацца чалавеку ад людзей і свіней. Але прыродных пераносчыкаў віруса — трапічных кажанаў — у Беларусі няма.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі раіць турыстам, якія наведваюць Паўднёва-Усходнюю Азію і Афрыку:
пазбягаць кантакту з хворымі жывёламі, асабліва з кажанамі;
пазбягаць цеснага фізічнага кантакту з людзьмі, якія маюць прыкметы інфекцыйных захворванняў;
старанна мыць рукі з мылам і выкарыстоўваць антысептычныя сродкі;
мыць садавіну і гародніну перад ужываннем;
пазбягаць ужывання вады з непраўераных крыніц.