У прэстыжнай вёсцы пад Мінскам адначасова прадаецца звыш 30 дамоў
- 10.02.2026, 14:25
Распродаж у Тарасаве.
Як паведаміў партал Realt, цяпер у вёсцы Тарасаве пад Мінскам выстаўлена на продаж 34 дамы.
І менавіта ў Тарасаве ў студзені быў прададзены самы дарагі дом на тэрыторыі Мінскай вобласці.
Катэдж 2001 года на 675 квадратаў, размешчаны ў заходняй частцы Тарасава, прадалі за 885 тыс. долараў.
Метр атрымаўся па 1311 долараў, адзначае Realt.