BE RU EN

Беларус выйграў амаль паўмільёна долараў прызавых на покерным турніры

  • 10.02.2026, 14:46

Але ён аказаўся не адзіным беларусам, якому ўсміхнулася ўдача на Кіпры.

Беларускія покерныя гульцы дэманструюць нядрэнныя вынікі ў серыі 2026 Onyx High Roller Series, якая праходзіць на Кіпры, піша выданне «Беларусь і свет».

Так, Мікалай Васкабойнікаў у турніры $ 25,000 NLH Main Event заняў трэцяе месца, атрымаўшы прызавыя ў 490 000 долараў, а Максім Шорнікаў аказаўся пятым у турніры $ 10,000 NLH Opener. За гэта нашаму суайчынніку належыць 107 000 долараў прызавых.

Серыя 2026 Onyx High Roller Series працягваецца.

Апошнія навіны