BE RU EN

У Расіі ўспыхнуў скандал з-за загаду Крамля

  • 10.02.2026, 20:37

Ваеннае кіраўніцтва РФ абвінавацілі ў катастрофе на фронце.

У расійскай арміі разгарэўся крызіс сувязі: вайскоўцы і Z-прапагандысты заяўляюць, што ўлады РФ пачалі адключаць Telegram, з-за чаго падраздзяленні на перадавой губляюць кіраванне і звязнасць, піша «Диалог.UA».

У расійскім ваенным сегменце Telegram ўспыхнуў скандал, які самі прапагандысты называюць катастрофай для фронту.

Аўтары Z-каналаў і ўдзельнікі баявых дзеянняў наўпрост пішуць, што сувязь у войсках дэградуе, кіраванне падраздзяленнямі зрываецца, а рашэнні расійскіх уладаў фактычна добіваюць і без таго крохкую сістэму камунікацыі.

Расійскі мабілізаваны, аўтар Z-канала «Убежище 8», піша, што значная частка франтавога кіравання дагэтуль трымалася на Telegram.

Праз яго перадавалі загады, каардынаты, вялося ўзаемадзеянне паміж падраздзяленнямі. Цяпер жа, як прызнаюць самі вайскоўцы, «звязнасць падае», а хаос нарастае. Сітуацыю абцяжарвае тое, што Starlink для расійскай арміі не працуе. Ваенныя мэсэнджары або нестабільныя, або патрабуюць спецыяльных «прашытых» смартфонаў, якія трэба набываць самастойна і рэгулярна здаваць на перапрашыўку.

Адзін з такіх мэсэнджараў, паводле прызнання Z-аўтараў, «перыядычна злятае», пакідаючы падраздзяленні без сувязі на тыдні.

На гэтым фоне расійскія ўлады пачалі запавольваць Telegram. Як паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы ў індустрыі і профільных ведамствах, фактычныя абмежаванні працы мэсэнджара пачаліся яшчэ ў панядзелак. Карыстальнікі фіксуюць масавыя збоі, а вайскоўцы — прамыя наступствы на фронце.

Апошнія навіны