BE RU EN

Цягнік сутыкнуўся з грузавіком на шляху ў Беларусь

  • 10.02.2026, 15:29

Машыніст ужыў экстрэннае тармажэнне, але адлегласці было недастаткова.

У аўторак, 10 лютага, адбылося дарожнае здарэнне з цягніком міжнародных ліній, які накіроўваўся з Масквы ў Мінск.

Як адзначылі у БЧ, гаворка пра «Ластачку», якая адправілася з расійскай сталіцы а 06:20. Паводле інфармацыі чыгуначнікаў, састаў прыбудзе ў Мінск прыблізна з затрымкай на 2,5 гадзіны.

Спецыялісты Маскоўскай чыгункі таксама ўдакладнілі абставіны аварыі.

Высветлілася, што прычынай ДТЗ на тэрыторыі Смаленскай вобласці стаў выезд аўтамабіля на шлях перад цягніком, які набліжаўся.

«А 10:19 на чыгуначным пераездзе паміж станцыямі Ракітная і Гусіна Маскоўскай чыгункі кіроўца аўтамабіля «Газель» выехаў на шлях перад пасажырскім цягніком № 717 Масква — Мінск, які набліжаўся», — паведамілі там.

Машыніст ужыў экстрэннае тармажэнне, але адлегласці было недастаткова — пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.

Апошнія навіны