BE RU EN

Памёр выдавец Раман Цымбераў

  • 10.02.2026, 17:31

Яму было 44 гады.

Пасля імклівай хваробы памёр выдавец Раман Цымбераў. Яму было 44 гады. Пра смерць стала вядома з паведамленняў у сацыяльных сетках.

Раман Цымбераў нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 года ў Ейску Краснадарскага краю Расіі. Значная частка яго прафесійнага жыцця была звязана з Беларуссю. Тут ён працаваў выкладчыкам у каледжы і ўніверсітэце, а таксама актыўна займаўся кніжнай справай.

У 2001 годзе Цымбераў зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік і пачаў працаваць у сферы кніжнага гандлю. Ён выдаваў мастацкую літаратуру і нон-фікшн, а яго кнігарня і стэнды на выставах з цягам часу сталі культавымі для чытачоў і выдавецкай супольнасці.

У 2024 годзе Раман Цымбераў, як і сотні тысяч іншых людзей, сутыкнуўся з рэпрэсіўнай сістэмай — ён прайшоў праз затрыманне на мяжы.

Апошнія навіны