Мінздароўе Беларусі забараніла чарговыя БАДы з Расіі
- 10.02.2026, 17:57
Праверце свае аптэчкі.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла адразу тры біялагічна актыўныя дабаўкі (БАД), вырабленыя ў Расіі. Забарона датычыцца як імпарту, так і захоўвання і перамяшчэння на тэрыторыі краіны.
У міністэрстве патлумачылі, што праверылі БАДы на адпаведнасць нормам Беларусі, і высветлілася, што ўсе яны перавысілі дапушчальны ўзровень спажывання ў 3,3 раза.
Пад забарону трапілі:
«Витамин Д3 / Vitamin D3» (ООО «Химфармконтракт»),
«Кальций хелат» (ООО «Фарминтегро»),
«Витамин D3 2000 МЕ (холекальциферол)» (АО «РеалКапс»).
У Мінздароўі нагадалі, што некантраляваны прыём БАДаў можа прывесці да сур'ёзных наступстваў для здароўя.
Што да вітаміну D, то яго лішак у арганізме значна больш сур'ёзны, чым дэфіцыт, настойваюць беларускія медыкі.
Перавышэнне нормы гэтага рэчыва можа прывесці да гіперкальцыеміі (павышэння ўзроўню кальцыю ў крыві), што выклікае млоснасць, ваніты, слабасць.