BE RU EN

У Мінску паведамляюць пра «маштабныя стыхійныя звалкі» і «сметны калапс»

  • 10.02.2026, 20:04

Што кажуць камунальнікі.

Інфармацыя, што з'явілася ў сеціве, пра нібыта крытычную сітуацыю з вывазам адходаў у Мінску, не адпавядае рэчаіснасці, паведамілі ў ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».

На прадпрыемстве прызналі, што «асобныя выпадкі часовых збояў у вывазе смецця сапраўды фіксаваліся па шэрагу адрасоў», аднак «мелі адзінкавы і кароткатэрміновы характар». Іх прычынамі сталі «аб'ектыўныя фактары — складаныя пагодныя ўмовы, а таксама шчыльная паркоўка асабістага транспарту, якая ўскладняла праезд спецтэхнікі».

Аднак цяпер сітуацыя цалкам знаходзіцца пад кантролем камунальных службаў сталіцы. Усе праблемныя ўчасткі адпрацаваныя ў аператыўным парадку, кантэйнерныя пляцоўкі ачышчаныя, вываз адходаў ажыццяўляецца ў штатным рэжыме, запэўнілі ў Мінгаржылгасе.

«Інфармацыя пра „маштабныя стыхійныя звалкі“ і „сметны калапс“ не пацвярджаецца», — паведамілі на прадпрыемстве.

Апошнія навіны