Дураў пра блакіроўку Telegram: Не ўдалося Ірану — не ўдасца і Расіі
- 10.02.2026, 22:21
Заснавальнік месэнджара выступіў з першай заявай пасля яго блакіроўкі ў РФ.
Telegram працягне прытрымлівацца прынцыпу свабоды слова і захоўваць прыватнасць карыстальнікаў, заявіў яго заснавальнік Павел Дураў. Гэта яго першы каментар пасля рашэння Раскамнагляду абмежаваць працу месэнджара ў Расіі.
«Абмежаванне свабоды грамадзян ніколі не бывае правільным рашэннем. Telegram адстойвае свабоду слова і права на прыватнасць — незалежна ад ціску», — напісаў Дураў у тэлеграм-канале.
Дураў нагадаў, што ў 2018 годзе рашэнне аб забароне выкарыстання Telegram на тэрыторыі краіны прыняў суд у Іране. «Восем гадоў таму Іран спрабаваў ужыць тую ж стратэгію — і пацярпеў паразу. <...> Нягледзячы на забарону, большасць іранцаў па-ранейшаму карыстаюцца Telegram, абыходзячы цэнзуру», — дадаў ён.