У Беларусі падаражэў еўра
- 11.02.2026, 13:11
Даляр крыху патаннеў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 лютага даляр крыху патаннеў — на 0,02%, знізіўшыся да 2,8704 рубля.
Еўра падаражэў на 0,07% — да 3,411 рубля.
Расійскі рубель патаннеў на 0,1% — да 3,7193 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Курс юаня вырас на 0,09% — да 4,1528 рубля за 10 юаняў.