BE RU EN

«Камунарка» выпусціла цукеркі для дарослых

  • 11.02.2026, 14:51

У іх нечаканая начынка.

Кандытарская фабрыка «Камунарка» выпусціла абмежаваную серыю цукерак з начынкай на аснове светлага піва. Навінка атрымала назву «Цукеркі з півам».

Як паведамілі ў «Белдзяржхарчпраме», цукеркі ўяўляюць сабой памадную масу з вадкай начынкай, у складзе якой ужываецца піва. Прадукт утрымлівае алкаголь і прызначаны выключна для паўналетніх.

Партыя ўжо пачала паступаць у продаж. Выпуск мае абмежаваны характар.

Апошнія навіны