Беларускім вытворцам адмовілі ў перадачы Неўскага рынку
- 11.02.2026, 15:27
Праект цэнтра тавараў з Беларусі ў Санкт-Пецярбургу рэалізаваны не будзе.
Неўскі рынак у Санкт-Пецярбургу не перададуць беларускім вытворцам для арганізацыі мультыбрэндавага гандлёвага цэнтра тавараў з Беларусі. Знайшоўся лепшы гаспадар — адміністрацыя Ленінградскай вобласці.
Пра перадачу рынку Ленінградскай вобласці паведаміла дэпутат пецярбургскага парламента Вольга Штаннікава, піша «Деловой Петербург». На яе запыт, які датычыўся лёсу рынку, адміністрацыя Неўскага раёна ў асобе кіраўніка Аляксея Гульчука адказала, што праект стварэння на Неўскім рынку мультыбрэндавага цэнтра беларускіх тавараў рэалізаваны не будзе.
Як гаворыцца ў яго адказе, беларусы самі пагадзіліся з «немэтазгоднасцю рэалізацыі праекта».
Вольга Штаннікава ў сваім тэлеграм-канале эмацыйна адрэагавала на змену ўласніка.
Дэпутат нагадала, што планы па развіцці Неўскага рынку ўлады распрацоўвалі яшчэ ў 2023 годзе.
«Тады ўрад горада анансаваў з’яўленне ў будынку рынку на праспекце Абухоўскай Абароны мультыбрэндавага цэнтра тавараў з Беларусі. І рабочая група была створана, і інвестар распрацаваў фінансавую мадэль і канцэпцыю праекта. І вось прыйшоў адказ: не бачыць жыхарам Неўскага раёна якаснай бульбы, ряжанкі, каўбасы, найсмачнейшага зефіру і беларускага трыкатажу», — паведаміла яна.