З Беларусі запусцілі яшчэ адзін прамы аўтобус у Кракаў
- 11.02.2026, 15:36
Ён будзе ездзіць па суботах.
Рэйсавы аўтобус паміж Мінскам і Кракавам будзе курсіраваць па суботах. З беларускай сталіцы ён адпраўляецца ў 02:30. Пра новы рэйс распавялі Office Life прадстаўнікі сэрвісу «Атлас Бас».
У зваротным кірунку аўтобус будзе курсіраваць па нядзелях. З Кракава ён стартуе а 20:40.
Паездка ў адзін бок абыдзецца ў 220 рублёў. Па дарозе аўтобус заязджае ў Варшаву, Баранавічы і Брэст.
Раней з 10 лютага запусцілі рэгулярны аўтобусны рэйс з Гомеля ў Кракаў. Па дарозе ён заязджае ў Магілёў і Брэст, а на тэрыторыі Польшчы — у Варшаву.