BE RU EN

НАТА пачала ваенную місію ў Арктыцы

  • 11.02.2026, 15:59

Яе планаванне пачалося пасля перамоваў Рютэ і Трампа ў Давосе.

НАТА пачала ваенную місію Arctic Sentry («Арктычны вартаўнік») для ўзмацнення сваёй прысутнасці ў Арктыцы ў межах абяцанняў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, які настойваў на неабароненасці рэгіёну і, у прыватнасці, Грэнландыі.

Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», паведаміла прэс-служба НАТА.

Місія Arctic Sentry будзе каардынаваць павелічэнне ваеннай прысутнасці еўрапейскіх саюзнікаў НАТА ў рэгіёне і будзе складацца з ваенных вучэнняў, такіх як дацкая аперацыя «Арктычная вынослівасць у Грэнландыі».

«Місія падкрэслівае абавязацельствы Альянсу абараняць сваіх сябраў і падтрымліваць стабільнасць у адным з стратэгічна найважнейшых і экалагічна найскладанейшых рэгіёнаў свету», — заявіў Вярхоўны галоўнакамандуючы аб’яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе Алексус Грынкевіч.

НАТА пачала планаваць праект місіі пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і генеральны сакратар НАТА Марк Рютэ правялі перамовы ў Давосе ў студзені, у разгар крызісу вакол Грэнландыі, выкліканага настойваннем амерыканскага лідара на кантролі над востравам.

Рютэ і Трамп дамовіліся, што НАТА будзе адыгрываць больш значную ролю ў абароне Арктыкі, у той час як Данія, ЗША і Грэнландыя правядуць далейшыя перамовы па Грэнландыі.

Апошнія навіны