Украінская СПА збіла расійскія «Кінжалы» над Львовам
- 11.02.2026, 17:33
Мэр горада заявіў пра «тытанічную працу» вайскоўцаў.
Расійская армія ўдзень у сераду, 11 лютага, а 15:40 па мінскім часе выпусціла ў напрамку Львова адразу дзве аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал» з знішчальніка МіГ-31К.
Гарадскі галава Андрэй Садавы паведаміў, што сілы супрацьпаветранай абароны збілі два «Кінжалы». Мэр назваў такі вынік «тытанічнай працай», паведамляе «Зеркало недели. Украина».
У гарадской радзе паведамілі, што для ліквідацыі наступстваў удару часова абмежавалі праезд аўтамабіляў па пл. 700-годдзя Львова (паміж вуліцай Замарстынаўскай і праспектам Вячаслава Чарнавіла).
Некалькі дзён таму ў Львоўскай вобласці расіяне атакавалі энергетычныя аб'екты. Расія ўпершыню ўдарыла па найбуйнейшай у Еўропе электрападстанцыі — ПС 750 кВ «Заходнеўкраінская».