BE RU EN

Беларусы адкрываюць у Кіеве другі Цэнтр нязломнасці

  • 11.02.2026, 17:57

Першы пункт падтрымкі ўжо не спраўляецца з колькасцю тых, хто мае патрэбу.

Калі Кіеў застаецца без святла і цяпла, увесь свет не застаецца абыякавым. Беларусы таксама не засталіся ўбаку.

11 лютага беларусы ўсталёўваюць другую палатку, бо першая ўжо не спраўляецца з колькасцю людзей, якім патрэбна дапамога, паведамляе дабрачынны фонд «Вільна Білорусь».

«Цэнтр нязломнасці — гэта месца, дзе ёсць святло, цяпло і падтрымка, дзе адчуваюцца салідарнасць і чалавечнасць.

Асабліва прыемна, што гэта ініцыятыва звычайных беларусаў.

Ад імя беларускай супольнасці Украіны выказваем шчырую падзяку Алене Жаркевіч і ўсім, хто дапамог рэалізаваць гэтую важную і патрэбную справу».

Апошнія навіны