На Палессі скардзяцца на нашэсце ваўкоў
- 11.02.2026, 18:11
Драпежнікі пратаптваюць сцежкі каля вёсак.
Жыхары беларускага Палесся занепакоеныя нашэсцем ваўкоў, паведамляе партал FishingBy.
Драпежнікі аб’ядналіся ў буйныя зграі і пратаптваюць сапраўдныя воўчыя сцежкі.
Звычайна ваўкі трымаюцца ўбаку ад чалавечага жылля, але марозная зіма ўсё змяніла.
З-за вялікага снежнага покрыву драпежнікі пачалі з’яўляцца недалёка ад населеных пунктаў.
Мясцовы жыхар зняў на відэа адну са сцежак, якую пратапталі жывёлы недалёка ад вёскі Бярозцы Пінскага раёна.
Аўтар роліка кажа, што іх там безліч. І жартам запрашае на рыбалку. Галоўнае, нагадвае, узяць пабольш мяса, тады і «клёў» будзе.
Нягледзячы на тое, што колькасць драпежнікаў у Беларусі ўзрасла, нападаў здаровых ваўкоў на чалавека ў апошнія гады не фіксавалі.
Да таго ж іх колькасць у краіне рэгулюецца загоннымі паляваннямі.