Лаўроў заявіў, што на Алясцы «Руссю пахне»
- 12.02.2026, 2:05
Кіраўнік МЗС РФ лічыць, што там «наогул рускі дух».
На Алясцы нібыта адчуваецца рускі дух. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, выступаючы падчас «урадавага часу» ў Дзярждуме, піша ТАСС.
«На Алясцы наогул рускі дух, там Руссю пахне», — сказаў кіраўнік расійскага МЗС, каментуючы дыялог РФ і ЗША па выніках двухбаковага саміту ў Анкарыджы.