BE RU EN

Пасля ўдару «Фламінга» ў Валгаградскай вобласці гарыць і дэтануе арсенал Мінабароны РФ

  • 12.02.2026, 8:31

Насельніцтва эвакуіруюць.

У ноч на 12 лютага дроны і ракеты атакавалі арсенал ГРАУ ў пасёлку Катлубань Валгаградскай вобласці. У выніку удараў па варожым аб’екце пачалася магутная дэтанацыя, піша «Обозреватель».

Пасля удараў па складу мясцовыя ўлады праводзяць эвакуацыю насельніцтва бліжэйшага населенага пункта. Пра гэта пішуць маніторынгавыя Telegram-каналы.

Падрабязнасці аперацыі

Паводле сведчанняў відавочцаў, выбухі прагрымелі ў пасёлку каля 1:30 ночы, а праз пэўны час пачалася дэтанацыя. Над складам ГРАУ ўзнік велізарны слуп агню, які назіралі з адлегласці ў некалькі кіламетраў.

Таксама расіяне паскардзіліся, што з-за дэтанацыі ў дамах пачалі сыпацца шыбы і дрыжэць сцены. Паводле папярэдніх звестак, акрамя БПЛА для атакі па варожым складу было выкарыстана ракетнае ўзбраенне.

Губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачараў паведаміў, што падраздзяленні СПА Мінабароны РФ нібыта адбілі ракетную атаку, а пажар і дэтанацыя на складзе боепрыпасаў адбыліся «ў выніку падзення абломкаў».

Таксама чыноўнік заявіў, што з мэтай забеспячэння бяспекі грамадзянскага насельніцтва ад пагрозы дэтанацыі падчас тушэння пажару абвешчана і вядзецца эвакуацыя населенага пункта Катлубань. Эвакуаваных расіян размесцяць у доме культуры і ДЮСШ.

Хоць улады РФ не раскрываюць, на якім менавіта аб’екце Мінабароны зафіксаваныя наступствы ракетнага ўдару, OSINT-каналы мяркуюць, што гэта можа быць ГРАУ — Галоўнае ракетна-артылерыйскае ўпраўленне Мінабароны РФ. Аб’ект размешчаны менавіта ў гэтым раёне. Аднак на момант публікацыі афіцыйнага пацверджання гэтых звестак няма.

Расіяне ў сеціве сцвярджаюць, што Валгаградскую вобласць атакавалі ўкраінскія ракеты «Фламінга».

Што вядома пра склад ГРАУ

Арсенал ГРАУ в/ч 57229-51, што размешчаны ў пасёлку Катлубань Валгаградскай вобласці, з’яўляецца адным з ключавых лагістычных вузлоў Міністэрства абароны РФ. Гэты аб’ект адносіцца да Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення (ГРАУ) і служыць важнай базай для захоўвання, абслугоўвання і мадэрнізацыі боепрыпасаў.

Плошча аб’екта складае каля 3,5 кв. км. Праектная магутнасць арсенала, паводле розных ацэнак, можа дасягаць 264 тысяч тон боепрыпасаў. На тэрыторыі захоўваюцца артылерыйскія снарады, ракеты для РСЗА («Град», «Смерч», «Ураган») і, паводле даных украінскай разведкі, аператыўна-тактычныя ракеты.

Аб’ект мае чыгуначныя пад’ездныя шляхі, што дазваляе аператыўна прымаць і адпраўляць буйныя партыі ўзбраення эшалонамі. Склад у Катлубані адыгрывае стратэгічную ролю ў забеспячэнні расійскай акупацыйнай арміі. Арсенал знаходзіцца прыкладна за 300-450 км ад мяжы з Украінай, што робіць яго зручным «хабам» для перавалкі грузаў, якія затым дастаўляюцца бліжэй да лініі фронту.

Апошнія навіны