У Косаве нарэшце зацвердзілі ўрад
- 12.02.2026, 10:31
Пасля больш як года палітычнага крызісу.
Парламент Косавы зацвердзіў новы ўрад на чале з прэм'ер-міністрам Альбінам Курці 66 галасамі «за» і 49 «супраць».
Пра гэта паведамляе Danas.
У склад урада ўвайшлі 19 міністраў і трое віцэ-прэм'ераў. Курці прызначыў Глаўка Канюфца сваім намеснікам і міністрам замежных спраў.
У сваёй заяве перад парламентам Курці абвясціў пра эканамічнае развіццё, інвестыцыі ў армію і паліцыю, будаўніцтва завода па вытворчасці баяпрыпасаў і вытворчасць дронаў.
Ён таксама заявіў, што «нармалізацыя адносін з Бялградам будзе ажыццяўляцца на аснове канструктыўнага дыялогу, заснаванага на Брусельскіх і Ахрыдскіх пагадненнях, паміж двума раўнапраўнымі бакамі, але без умяшання ва ўнутраныя справы».
Нагадаем, што месяцы няўдалых перамоў пра стварэнне кааліцыі падштурхнулі прэзідэнтку Косавы Вйосу Османі распусціць парламент у лістападзе 2025 года і прызначыць датэрміновыя выбары, якія адбыліся 28 снежня.
На іх партыя Альбіна Курці «Самавызначэнне» атрымала 57 з 120 месцаў у парламенце.