За 1700 кіламетраў ад Украіны: беспілотнікі атакавалі НПЗ у Ухце
- 12.02.2026, 11:56
У горадзе прагрымела некалькі выбухаў і ўспыхнуў пожар.
У расійскай Ухце, што ў Рэспубліцы Комі, раніцай пад атакай беспілотнікаў быў НПЗ «Лукойл». У горадзе прагрымела некалькі выбухаў, узнік пажар.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Astra.
У Ухце, паводле кадраў відавочцаў, пад атакай знаходзіўся Ухцінскі нафтаперапрацоўчы завод - «Лукойл-Ухтанефтепереработка». Над месцам пападання беспілотнікаў падымаецца густы чорны дым.
Таксама паведамляецца, што ў мясцовым ГЦ «Ярмарка» абвясцілі эвакуацыю, па ўсім горадзе чутны гук сірэн. Раней у рэгіёне была абвешчаная паветраная трывога, а ў аэрапорце Ухты ўвялі часовыя абмежаванні на палёты.
Што вядома пра НПЗ у Ухце
Завод быў заснаваны ў 1933 годзе. З 1999 года завод уваходзіць у склад «Лукойла». НПЗ выкарыстоўвае прадукцыю мясцовых радовішчаў Цімана-Пячорскага басейна. Цяпер асноўная частка сыравіны паступае па магістральным нафтаправодзе Уса - Ухта. Пэўныя аб'ёмы рэсурсу паступаюць праз нафтаправод мясцовага значэння даўжынёй 65 кіламетраў Тэбук - Ухта.
У 2020 годзе НПЗ перапрацаваў каля 2 млн тон нафты. Дастаўка цяжкай нафты Ярэзскага радовішча ажыццяўлялася ў чыгуначных цыстэрнах. Прадукцыю НПЗ вывозяць чыгуначным транспартам.