«Амерыканцы даціснуць расійскую нафтавую прамысловасць»
- 12.02.2026, 12:21
Эксперт спрагназаваў адмову вялікай краіны ад нафты РФ.
ЗША даціснуць Індыю, каб тая адмовілася ад куплі нафты краіны-агрэсара Расіі. Пра гэта ў інтэрв’ю «Главреду» расказаў палітычны і эканамічны эксперт Тарас Загородний.
Паводле яго слоў, ЗША ўжо пачалі ціснуць на расійскі танкерны флот, які адначасова абслугоўваў РФ, Венесуэлу і Іран. Таксама ў амерыканцаў з’явіўся доступ да венесуэльскай нафты, і яны хочуць забяспечыць яе гарантаваны збыт, каб кампаніі ЗША маглі інвеставаць у гэтую сферу.
«Таму ва ўсім, што датычыцца нафты, у рашучасці ЗША можна не сумнявацца. І Індыю амерыканцы даціснуць — у іх ёсць для гэтага рычагі ціску. У адрозненне ад Кітая, які, наадварот, мае рычаг ціску на ЗША», — адзначыў Загородний.
Адзінае пытанне, якое застаецца адкрытым, — на якіх умовах Індыя цалкам спыніць купляць расійскую нафту.