У творчай прасторы «Парасон» затрымалі прынамсі трох чалавек
- 12.02.2026, 12:58
Яны на Акрэсціна.
Падчас налёту сілавікоў на творчую прастору «Парасон» у Мінску былі затрыманыя прынамсі тры чалавекі.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», іх адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. У чым іх абвінавачваюць — невядома.
Арт-прастора «Парасон» займаецца прапагандай беларускай культуры. На яе сайце адзначаецца, што штотыдзень у «Парасоне» праходзяць курсы народных рамёстваў і лекцыі з самымі рознымі гасцямі: «Размаўляем па-беларуску пра гісторыю, кіно, тэатр і іншыя цікавосткі з гуманітарнага свету».