BE RU EN

Беларускія ўлады паказалі збіты расійскі «Шахед»

  • 12.02.2026, 13:13

Фотафакт.

Тэлеграм-канал урада Беларусі паказаў беспілотнік, збіты «падчас практычных выпрабаванняў» над тэрыторыяй нашай краіны.

Ім аказалася расійская «Гербера» з зафарбаванымі апазнавальнымі знакамі.

Такія беспілотнікі масава залятаюць у Беларусь з тэрыторыі Украіны падчас расійскіх масіраваных атак, піша «Флагшток».

Прыкметна, што супрацьдзейнічаць расійскім БПЛА прапануецца з дапамогай расійскіх і беларускіх распрацовак. Верагодна, маецца на ўвазе невядомы зенітны FPV-дрон з аранжавым корпусам у руках у міністра Віктара Хрэніна.

Апошнія навіны