BE RU EN

Названы топ тавараў, якія падаражэлі ў студзені

  • 12.02.2026, 13:41

За першы месяц зімы цэны ў Беларусі выраслі на 0,5%.

У студзені больш за ўсё падаражэла авакада — адразу на 17%. Пра гэта сведчаць свежыя даныя Белстата.

Прыкметна, што ў снежні менавіта авакада, наадварот, больш за ўсё патаннела — адразу мінус 14,2%, піша office life.

У тройку самых падаражэлых тавараў за студзень трапілі свежыя памідоры, якія за месяц падаражэлі на 11%, і беларускія цыгарэты з фільтрам — плюс 9%.

У топ-5 таксама штодзённыя газеты (плюс 7,7%) і «аўтаграмадзянка» для аўтамабілістаў (7%).

Сярод іншых заўважна падаражэлых за месяц тавараў можна вылучыць вінаград (плюс 6,7%), соль (5,3%), свежыя агуркі (6,6%) і свежыя грыбы (5,6%).

А што патаннела

У першы месяц 2026 года больш за ўсё патаннелі паслугі цыркаў — мінус 8%.

У першай тройцы таксама цытрусавыя (апельсіны, лімоны, мандарыны і клементіны), якія патаннелі на 6,5%, і паслугі міжнароднага турызму (мінус 5,5%).

У топ-5 таксама дзіцячыя зімовыя і дэмісезонныя курткі для дзяўчынак, якія патаннелі на 4,25%, і салодкі перац (мінус 3,75%).

Сярод іншых патаннелых у студзені тавараў можна вылучыць бананы (3,6%) і жаночыя зімовыя боты (3,5%).

Апошнія навіны