У Пуціна зрабілі заяву па перамовах з Украінай у ЗША
- 12.02.2026, 13:47
Пяскоў распавёў пра наступны раунд.
Прэс-сакратар расійскага дыктатара Дзмітрый Пяскоў заявіў, што наступны раунд перамоў з Украінай у ЗША адбудзецца «ўжо хутка».
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расійскія СМІ.
Словы спікера Крамля прагучалі ў адказ на пытанне пра тое, ці ёсць у РФ разуменне адносна месца і даты правядзення перамоў, улічваючы згоду Украіны правесці сустрэчу ў Маямі на наступным тыдні.
«Мы разлічваем, што другі раунд адбудзецца ўжо хутка. Дакладней, гэта ўжо будзе трэці. Наступны раунд адбудзецца ўжо хутка», — падкрэсліў Пяскоў.