ЗСУ знішчылі рэдкую мэту расіян у Данецкай вобласці
- 12.02.2026, 14:27
Відэафакт.
Украінскія вайскоўцы паблізу Лімана Данецкай вобласці ліквідавалі РСЗА, некалькі гарматаў і аўтамабільную тэхніку ворага.
Пра гэта паведамляе Telegram Сухапутных войскаў ЗСУ.
«Рэдкая мэта на Ліманшчыне. Пілоты 63-й механізаванай брыгады злавілі варожую РСЗА паблізу перадавой», — адзначылі ў Сухапутных войсках.
Паведамляецца, што апошнім часам акупанты не рызыкавалі выкарыстоўваць сістэмы залпавага агню так блізка, але як толькі адважыліся, адразу ж яе і страцілі.
Таксама аператары беспілотных сістэм знішчылі тры гарматы, два мінамёты, дзве «буханкі», пазадарожнік УАЗ і грузавік.