BE RU EN

У Беларусі пачалі выпускаць хлеб з крапівой

  • 12.02.2026, 15:27

Яго вырабляюць у Магілёве.

У Беларусі пачалі вырабляць хлеб з крапівой, паведамілі на дзяржаўным тэлебачанні.

Незвычайную навінку прэзентавала на галоўнай гастранамічнай выставе «Продэкспо» ў Маскве беларуская кампанія «Домочай».

Магілёўская хлебабулачная кандытарская кампанія выпусціла новую лінейку хлеба, у тым ліку з крапівой. Выраб пад брэндам «Здрава Хлеб» уяўляе сабой лінейку цэльназернавага хлеба з высокім утрыманнем бялку. Сярод найбольш карысных і незвычайных дабавак да хлеба — крапіва, лён, морква, збожжа, семачкі.

Новы хлеб ужо прадаецца ў Беларусі і гатовы пашыраць экспартную геаграфію.

Апошнія навіны