BE RU EN

Як выглядаюць беларускія лясы пасля леташняй буры

  • 12.02.2026, 16:32

Відэа адтуль сведчаць пра маштабы шкоды і разгул стыхіі.

Міністр лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандр Кулік заявіў, што леснікі дзякуючы маразам дабраліся да самых цяжкадаступных участкаў лясу на той жа Гомельшчыне. Відэа адтуль сведчаць пра маштабы шкоды і разгул стыхіі.

Кіраўнік Мінлясгаса распавёў, што ў цэлым у краіне да цяжкадаступных бурэламных участкаў, дзе вады было па пояс, аднеслі 2600 га. Паколькі частка лесасек дзякуючы небывылым маразам стала даступнай, туды накіраваліся лесаводы для расчысткі і нарыхтоўкі драўніны.

У сваю чаргу, намеснік міністра лясной гаспадаркі Ігар Малашэвіч праінспектаваў ход распрацоўкі цяжкадаступных бурэламных лесасек у Светлагорскім лясгасе.

«У цэлым Светлагорскі лясгас з пастаўленай на сёння задачай спраўляецца, — адзначыў Ігар Малашэвіч. — Адны лесасекі замянілі іншымі з улікам умоў надвор'я. Цяпер галоўнае пытанне — вывезці тое, што нарыхтавалі. Пакуль яшчэ ёсць магчымасць вывазу з лясу».

Апошнія навіны