BILD: Ангела Меркель можа стаць прэзідэнтам Германіі
- 12.02.2026, 20:57
Былую канцлерку ФРГ на гэтую пасаду можа вылучыць Партыя зялёных.
Былая канцлерка Ангела Меркель нібыта разглядаецца ў якасці пераемніцы федэральнага прэзідэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера. Пра гэта 12 лютага піша BILD.
Паводле выдання, у кіраўніцтве Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС), які многія гады узначальвала Меркель, паведамілі, што Партыя зялёных Германіі можа вылучыць яе на пасаду прэзідэнта.
Паводле суразмоўцаў журналістаў, у цяперашняга канцлера ад ХДС Фрыдрыха Мерца дрэнныя адносіны з Меркель, пры гэтым яму было б складана супрацьдзейнічаць кандыдатцы з шэрагаў яго ўласнай партыі.
Пазней Tagesspiegel са спасылкай на прэс-службу Меркель паведаміла, што былая канцлерка не збіраецца вылучацца на пасаду прэзідэнта краіны. Яе прадстаўнікі запэўнілі, што «гэта не так».