BE RU EN

Момант запуску ўкраінскіх ракет «Фламінга» трапіў на відэа

  • 12.02.2026, 23:49

ЗСУ ўдарылі па адным з найбуйнейшых арсеналаў Мінабароны РФ у Валгаградскай вобласці.

У абароннай кампаніі Fire Point паказалі момант запуску крылатых ракет FP-5 «Фламінга» па адным з найбуйнейшых арсеналаў расійскага Міністэрства абароны ў Валгаградскай вобласці.

Адпаведныя відэа суўладальнік і галоўны канструктар Fire Point Дзяніс Штылерман апублікаваў у сацсетцы X 12 лютага.

Як паведамілі ў Генштабе ЗСУ, гэты арсенал з'яўляецца адной з найбуйнейшых пляцовак для захоўвання боепрыпасаў расійскай арміі. Ён размешчаны за 400 км ад дзяржаўнай мяжы Украіны — у раёне населенага пункта Катлубань пад Валгаградам.

Удар па ГРАУ быў нанесены украінскімі сродкамі далёкага паражэння FP-5 «Фламінга».

На тэрыторыі аб’екта зафіксаваны магутныя выбухі з наступнай другаснай дэтанацыяй. Маштабы шкоды цяпер удакладняюцца.

Раней 12 лютага расійскае Міністэрства абароны ўпершыню пацвердзіла прымяненне ракет па тэрыторыі РФ: паводле іх даных, сродкамі СПА нібыта было збіта 5 ракет, цытуе ведамства дзяржаўнае агенцтва ТАСС.

У той жа час на відэа Штылермана з заяўленымі пускамі ракет «Фламінга» было зафіксавана 6 пускаў.

Апошнія навіны