Зборная Беларусі па футболе даведалася супернікаў па Лізе нацый
- 12.02.2026, 21:46
Таксама стаў вядомы каляндар спаборніцтваў.
12 лютага адбылася жэрэб'ёўка групавога этапу Лігі нацый.
Па яе выніках зборная Беларусі апынулася ў групе C1, дзе згуляе супраць каманд Албаніі, Фінляндыі і Сан-Марына.
Турнір адбудзецца восенню 2026 года, а вырашальныя матчы запланаваныя на 2027-ы.
Каляндар спаборніцтваў выглядае наступным чынам:
Жэрэб'ёўка групавога этапу — 12 лютага 2026 года
1-ы тур — 24–26 верасня 2026 года
2-і тур — 27–29 верасня 2026 года
3-і тур — 30 верасня — 3 кастрычніка 2026 года
4-ы тур — 4–6 кастрычніка 2026 года
5-ы тур — 12–14 лістапада 2026 года
6-ы тур — 15–17 лістапада 2026 года
Плей-оф турніру адбудзецца ў 2027 годзе:
Чвэрцьфіналы Лігі A — 25–30 сакавіка 2027 года
Стыкавыя матчы A/B і C/D — 25–30 сакавіка 2027 года
Фінальная стадыя — 9–13 чэрвеня 2027 года
Дадатковыя стыкавыя матчы паміж лігамі C і D запланаваныя на 23–28 сакавіка 2028 года.
Перамога ў групе пры пэўных раскладах можа дапамагчы зборнай Беларусі прабіцца на Еўра-2028.
А што ў астатніх групах?
Каманды размеркаваныя па дывізіёнах і групах наступным чынам.
У Лізе D у групе D1 згуляюць пераможца пары Гібралтар/Латвія, пераможца пары Мальта/Люксембург і зборная Андоры. У групе D2 сустрэнуцца Літва, Азербайджан і Ліхтэнштэйн.
У Лізе C у групе C2 згуляюць Чарнагорыя, Арменія, Кіпр і пераможца пары Мальта/Люксембург.
У групе C3 супернікамі стануць Казахстан, Славакія, Фарэрскія астравы і Малдова. У групе C4 — Ісландыя, Балгарыя, Эстонія і пераможца пары Люксембург/Мальта.
У Лізе B у групе B1 сустрэнуцца Шатландыя, Швейцарыя, Славенія і Паўночная Македонія. У групе B2 — Венгрыя, Украіна, Грузія і Паўночная Ірландыя.
У групе B3 згуляюць Ізраіль, Аўстрыя, Ірландыя і Косава.
У групе B4 — Польшча, Боснія і Герцагавіна, Румынія і Швецыя.
У Лізе A у групе A1 згуляюць Францыя, Італія, Бельгія і Турцыя. У групе A2 — Германія, Нідэрланды, Сербія і Грэцыя.
У групе A3 — Харватыя, Іспанія, Англія і Чэхія. У групе A4 — Партугалія, Данія, Нарвегія і Уэльс.