Названыя самыя папулярныя брэнды смартфонаў
- 13.02.2026, 12:48
Apple і Samsung кантралююць амаль палову сусветнага рынку мабільных тэлефонаў.
Аналітычная кампанія Counterpoint Research выпусціла свежую статыстыку папулярнасці вытворцаў смартфонаў. На пачатак 2026 года абсалютным лідарам застаецца Apple: амаль кожны чацвёрты актыўны смартфон у свеце — гэта iPhone.
Аналітыкі звязваюць такі вынік з высокай лаяльнасцю карыстальнікаў, развітай экасістэмай iOS і шчыльна інтэграванымі сэрвісамі. Продажы лінейкі iPhone 17, выпушчанай восенню 2025 года, дэманструюць рэкордныя паказчыкі, значна апярэджваючы iPhone 16, асабліва на рынках Кітая і Індыі.
Найбліжэйшы канкурэнт, Samsung, утрымлівае крыху менш за 20% рынку. Такім чынам, доля гэтых двух тэхнагігантаў склала амаль палову сусветнага рынку мабільных тэлефонаў.
Астатнія вытворцы прыкметна адстаюць па маштабах аўдыторыі. У топ-10 «народнага» рэйтынгу таксама ўваходзяць Xiaomi, Oppo, Vivo, Transsion, Huawei, Honor, Motorola, Realme і Google — прычым толькі ў апошніх трох з іх колькасць актыўных прылад усё яшчэ не перавысіла 200 млн штук.
Асобна аналітыкі адзначылі, што карыстальнікі ўсё часцей выбіраюць смартфоны з працяглай падтрымкай ПЗ (да 7 гадоў у Samsung і Apple), а не прылады з топавымі характарыстыкамі, але кароткім жыццёвым цыклам.